Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Жыхары вёскі паскардзіліся на закрыццё адзінай прадуктовай крамы, улады абвінавацілі іх у тым, што яна была стратная
  2. Супраць спявачкі і вядоўцы Кацярыны Ваданосавай распачатая спецвытворчасць за «рэабілітацыю нацызму» і «адмаўленне генацыду»
  3. «Мы ўжо папярэдзілі пра гэта Лукашэнку». Кіеў можа ўвесці санкцыі супраць беларускіх мабільных аператараў
  4. Знайшлі загінулым мінчука, які знік у канцы верасня
  5. «Тигров кормить было нечем?» Белгосцирк ищет полтора десятка работников, в том числе через Threads
  6. «Билетный рынок — выжженное поле». Как невестка Лукашенко и Дмитрий Басков добились продажи kvitki.by государству
  7. Макс Корж сказаў адну са сваіх самых доўгіх антываенных прамоваў на канцэрце ў Франкфурце
  8. Трагічна загінула суўладальніца найбуйнейшага беларускага медыцынскага бізнесу ў Польшчы Наталля Борухава
  9. «Знаю людей, которые купили себе квартиры». Как беларусский райцентр стал «игрушечной столицей» — а потом потерял это звание
  10. «Ну што, пабудавалі яны гэты плот… Убухалі сотні мільёнаў». Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнт на мяжы з Латвіяй
  11. «Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
  12. Ці праўда, што купля кватэры — выгаднае ўкладанне, каб мець дадатковы даход у старасці? Спыталі ў эканамісткі
  13. На першую палову аўторка абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі праз замаразкі
  14. «Проста ў нас шапіто скончылася». Белдзяржцырк абвясціў адразу 15 адкрытых вакансій — спыталі, чаму так шмат
  15. Цэны на некаторыя прадукты ў Беларусі рэзка падскочылі, але сёе-тое і патаннела. Якія тавары змянілі цану наймацней
  16. Лукашэнка — вайскоўцам: «Мы сапраўды не павінныя паводзіць сябе агрэсіўна»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.